Пілігрымка Беласток-Гродна-Вільня

|

Акрамя каталікоў, якія пераважаюць у гэтым паломніцтве, да Вострай Брамы ідуць таксама праваслаўныя, пратэстанты і тыя, хто яшчэ толькі шукае шляху да Бога – агулам каля 300 чалавек. На працягу 10 дзён яны пройдуць каля 280 кіламетраў ды наведаюць па дарозе ўсе каталіцкія і праваслаўныя святыні. Да Вільні вернікі дойдуць 25 жніўня.

Парафіі Гродна ўжо шмат год прымаюць пілігрымаў на начлег, а гарадзенцы ахвотна далучаюцца да падарожжа.

Падрабязная інфармацыя даступная на афіцыйным сайце пілігрымкі.

Фота http://www.wilenska.bialystok.pl