Агледзіны новага бразільца

|

Шапятоўскі ў мінулым сезоне гуляў за ўкраінскі “Крыўбас”, а 23-х гадовы бразілец – за сталічны МТЗ-РІПА. Гэтая каманда першая з беларускіх клубаў спазнала на сабе наступствы крызісу: склад дружыны ў пошуках лепшых заробкаў пакінулі амаль усе ключавыя гульцы.

Нікалас ужо спрабаваў гэтай зімой замацавацца ў складзе чэмпіёнаў краіны – барысаўскага БАТЭ, а таксама “Віцебску”, але не падыйшоў гэтым камандам.

Калі агледзіны нападніка пройдуць удала, то першую афіцыйную гульню ён мае шанс згуляць акурат супраць…МТЗ-РІПА.

Менавіта матчам 1/4 фінала Кубка Беларусі са сталічнай камандай “Нёман” распачынае новы футбольны сезон. А заўтра гарадзенцы згуляюць на сваім полі таварысцкую сустрэчу з “Лідай” (пачатак у 15.30)

Нікалас мае шанс стаць другім бразільцам, які адзначыцца ў футбольнай гісторыі “Нёмана”. Дагэтуль на працягу двух сезонаў у складзе каманды гуляў Жувенал, які ў снежні перабраўся ў склад мінскага “Дынама”.

 

На здымку: Нікалас у складзе МТЗ-РІПА быў адным з найлепшых нападнікаў.

Фота: mtz-ripo.by