Адноўлены сімвал пажарнікаў
Стары флюгер, які ўяўляў сабой пажарнага, што схапіў пеўня за хвост, быў усталяваны ў 1985 годзе. Новы не надта ад яго адрозніваецца, але глядзіцца крыху багацейшым. Гэта сімвал таго, што чалавек утаймаваў вагонь.
Аўтар флюгера – вядомы гарадзенскі каваль-мастак Юрась Мацко, які займаецца мастацкім кавальствам з 1990 года. Ён аўтар крыжа на магіле Віктара Каліноўскага, крыжа абаронцам Гродна 1939 года ды многіх іншых працаў, усталяваных у публічных месцах. Напрыклад, мінчукі маглі цешыцца яго працамі ў былым клубе “Бронкс” (цяпер “Broadway”). Менавіта ў майстэрні Мацко мінулай зімой адчынілася галерэя “Крыга”.
Здымак http://prosto-free.livejournal.com