Полацкая арганістка ў Гродна
На аргане зайграе салістка канцэртнага зала полацкага Сафійскага Сабора Ксенія Пагарэлая, сапрана вакал забяспечыць салістка Белдзяржфілармоніі Тамара Рэмез.
У праграме знойдзецца месца “Полацкаму сшытку”, творам Моцарта і Вівальдзі ды сучасным беларускім кампазітарам. Пачатак канцэрта ў 20.00. Кошт квітка 6.000 рублёў.
Дарэчы, запісы Ксеніі Пагарэлай можна знайсці на расійскіх пірацкіх сайтах, а гэта ўжо пэўны знак якасці, які кажа, што пазнаёміцца з выканаўцай варта.
На пачатку гэтага месяца ў Фарным касцёле ўжо выступаў вядомы беларускі кампазітар Ігар Алоўнікаў.