Знаходкі ў Лідзе
У межах масштабных працаў, якія вядуцца ў Лідзе перад “Дажынкамі-2010”, вядзецца рэстаўрацыя фасада Фарнага касцёла. Яна пачалася яшчэ ў траўні, а некалькі дзён таму, падчас прац на прылягаючай да храма тэрыторыі, будаўнікі знайшлі чалавечыя парэшткі.
Верагодна, яны належаць святарам ды знатным жыхарам Ліды, бо тэрыторыя вакол касцёла – гэтак званы цвінтар – традыцыйна выкарыстоўвалася для пахванняў вернікаў. Агароджа вакол касцёла існавала яшчэ да 70-ых гадоў мінулага стагоддзя.
Здымак http://www.lida.info