Галерэя “У Майстра” запрашае на выставу Генадзя Лакобы

|

Найстарэйшая праца, прадстаўленая на выставе, датуецца 1974 годам, найноўшая – 2009.

– У мяне ў хаце не вісіць не адной маей карціны, – кажа Генадзь Лакоба, – я не магу сабе гэта дазволіць. Таму што калі я яе павешу ў сябе, яе ніхто не купіць.

Выставы з удзелам гродзенскага мастака праходзілі ў Бадэн-Бадэне, Санкт-Пецярбургу, Парыжы, Мінску, Маскве, Нью-Йорку.

У Гародні апошні раз персанальная выстава Генадзя Лакобы ладзілася ў 2006 годзе.

Творы мастака ў галерэі “У Майстра” будуць дэмантравацца да 15 жніўня.

На фота: Генадзь Лакоба

Фота Машы Дробавай