Авіябаза ў Росі будзе закансерваваная
Перадыслакацыя пачалася ад студзеня і адбываецца ў межах плана аптымізацыі структуры ВПС і войск супрацьпаветранай абароны.
Паводле прэзідэнцкага рашэння кансервацыя чакае два вайсковых аэрадрома: у Росі і Бярозе.
Знішчальнікі з Бярозы пераведзеныя ў Баранавічы.
Такім чынам беларускія авіябазы перасоўваюцца далей ад заходняй мяжы.
Перамяшчэнне на новыя аэрадромы ўсёй авіятэхнікі і наземных службаў двух авіяцыйных злучэнняў завершыцца да канца жніўня.
Да гэтага часу ў Лідзе мусіць быць створаны цэнтр падрыхтоўкі лётнага складу.
Паводле http://www.belta.by