«На некалькіх мовах – надта дорага»
«Твой Стыль» паразмаўляў з Тадэвушам Малевічам, вядомым гарадзенскім разбяром па дрэве, аўтарам эскізаў, па якіх была выканана дошка.
– Чаму Вы вырашылі зрабіць дошку прысвечаную бітве пад Грунвальдам?
– Калі толькі паўставаў Саюз Палякаў, адным з абавязковых пунктаў быў той, які тычыцца распаўсюджвання ведаў аб гісторыі польскага народу. Таму мы адразу пачалі займацца стварэннем помніка нашаму суайчынніку Адаму Міцкевічу. Працэс працягваўся цэлых восем год, але ён быў гэтага варты. Першы раз думка аб стварэнні дошкі такога тыпу ў мяне з’явілася шмат год таму, калі я ўпершыню паехаў у Кракаў. Там я ўбачыў дошку, прысвечаную бітве пад Грунвальдам. Я вельмі доўга думаў, шукаў найбольш удалую канцэпцыю, ствараў эскізы. Спачатку яна павінна была быць выкананая з дрэва. Я нават такую выканаў, але пазней было прынята рашэнне аб тым, што дошка павінна быць з мармуру. Драўляную ж табліцу спаткаў не самы горшы лёс – яна займае ганаровае месца ў лідскім Саюзе Палякаў.
– Дошка замешчана ў Бэрнадынскім касцёле. Чаму менавіта там?
– У Бэрнадынскім касцёле знаходзіцца яшчэ адна дошка, якую мы разам з Саюзам Палякаў прысвяцілі Элізе Ажэшцы. Таму і чарговы памятны знак мы вырашылі змясціць у гэтым касцёле. Зрэшты, мала хто ведае, але ў гэтым касцёле вядомая пісьменніца брала свой першы шлюб. Вось і ўся прычына.
alt=” ” sub=” ” >
– Гравіроўка на дошцы толькі па-польску. Чаму было прынята такое рашэнне?
– Ну, вядома, таму што дошка ад Саюзу Палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Арэхвы. І замешчаная ў касцёле, і каштавала б надта дорага, калі выконваць на некалькіх мовах, ды і месца замнога заняла б.
– Дзе яшчэ можна ўбачыць Вашыя работы?
– Шмат маіх працаў знаходзіцца ў Гродна. Самыя вядомыя сярод іх гэта дошкі: адна прысвечаная Элізе Ажэшцы і вісіць на доме нашай суайчынніцы. Другая з іх прысвечаная ахвярам, забітым на ўсходзе, знаходзіцца на будынку Саюзу Палякаў. Ёсць мае работы і ў Вялікай Бераставіцы, у вёсцы Ёдкішкі. Вялікая частка маіх работ у Ашмянскім раёне.
– Якія ў Вас далейшыя творчыя планы?
– У мяне іх заўсёды вельмі многа, але я не люблю пра іх гаварыць. Значную частку я выконваю, але і так найбольш застаецца ў мяне. Як кажуць палякі «ў шуфлядзе». Пакуль што на іх проста нямя патрэбы, але я мару, што прыйдзе час і мае працы займуць ганаровыя месцы ў гістарычных цэнтрах нашай радзімы.
Фота аўтаркі і http://poczobut.livejournal.com