“Пропаведзі” епіскапа Арцемія

|

Зборнік выпушчаны па блаславенню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і прымеркаваны да 110-годдзя заснавання Гродзенскай епархіі.

Пропаведзі, у асноўным, прысвечаны разбору евангельскіх падзеяў, а таксама галоўным царкоўным святам паслявелікоднага перыяду і 12-ці вялікім святам.

Як паведаміў “Твайму стылю” галоўны рэдактар газеты “Гродзенскія епархіяльныя ведамасці” Аляксандр Шурскі, кніга скіравана, у першую чаргу, на праваслаўных прыхаджанаў, а таксама на тых, хто цікавіцца беларускай мовай.

Пераклад пропаведзяў на беларускую мову зрабіў святар Барысаглебскай царквы Ігар Данільчык.

Зборнік выдадзены пры падтрымцы Мінскай Духоўнай Семінарыі і хуткім часе з’явіцца ў прыхадскіх крамах і лаўках. Тыраж выдання – паўтары тысячы асобнікаў.

Фота http://sobor.by