Сельскія Дамы культуры акультурваюцца
У чэрвені адкрыўся Дом культуры ў Луцкаўлянах. На яго рамонт выдаткавалі больш за два мільярды рублёў з мясцовага бюджэту. Адрамантавалі фасад і дах, замянілі аконныя блокі, добраўпарадкавалі тэрыторыю. Аднавілі таксама і Адэльскі цэнтр культуры і народнай творчасці. У ліпені расчыніць дзверы ДК у Рацічах, на капітальны рамонт якога пайшло 600 мільёнаў рублёў. А ў верасні плануецца адкрыццё Дома культуры ў Капцёўцы. Ад старога будынка застаўся толькі падмурак, астатняе – усё новае. У Капцёўскім ДК будуць танцавальны і глядзельная залы, абрадавыя пакой, аўтаномная кацельня.
Паводле http://vgr.by
Фота http://holdingmasterplus.ru