Літоўцы шукаюць беларускія карані
Галоўную задачу, якую ставяць арганізатары фестывалю, – знаёмства літоўцаў і жыхароў краін Еўрасаюза з сучаснай беларускай культурай, наладжванне культурных сувязяў паміж Літвой і Беларуссю, стварэнне станоўчага іміджу Беларусі на міжнароднай арэне.
Стаць удзельнікам фестывалю ў Паланзе можа любы малады выканаўца ад 16 да 25 гадоў, які мае беларускія карані. Для ўдзелу ў фестывалі дастаткова адправіць на адрас аргкамітэта дыск з уласнай песняй, а таксама відэазапіс выступлення або сваю фатаграфію. Звязацца з арганізатарамі можна па тэлефонах, названых на сайце Беларускага цэнтра спорту, турызму і аздараўлення ў Літве www.centr.lt.
Акрамя гэтага, арганізатары фестывалю заявілі, што ўсе выдаткі па пражывання і харчавання ўдзельнікаў “Беларускіх каранёў” у Паланзе яны бяруць на сябе. Бясплатную візавую падтрымку забяспечвае амбасада Літвы ў Беларусі.
Фестываль арганізаваны Беларускім цэнтрам турызму і аздараўлення ў Літве пры падтрымцы амбасады Беларусі ў суседняй краіне.
Паводле БелаПАН
Фота http://img-fotki.yandex.ru