Сабачае жыццё ў вялікім горадзе

|

Паводле іх, у асобнай кватэры дазволена ўтрымліваць не больш двух жывёл.

Пра з’яўленне альбо знікненне (набыццё, продаж, змену месца жыхарства) кошкі альбо сабакі неабходна на працягу трох дзён паведаміць у адпаведныя інстанцыі.

Само сабой зразумела, выводзіць сабак з кватэр дазваляецца толькі на кароткім павадку і ў намордніку (акрамя дэкаратыўных парод, якім дазваляецца гуляць без намордніка). Затое цікава было даведацца, што ўладальнікам сабак забараняецца прыводзіць іх (у намордніку і на павадку) не толькі ў школы і дзіцячыя ўстановы, але і ў паркі, скверы, на стадыёны, рынкі і жывёлагадоўчыя фермы.

Выгуліваць сабак у дварах забаронена. Таму гарвыканкам прызначыў месцы для выгулу жывёл на бязлюдных тэрыторыях. На ўвесь горад іх  толькі 13: 6 у Кастрычніцкім і 7 у Ленінскім раёне. Праўда, у хуткім часе дадатковыя пляцоўкі для выгулу з’явяцца яшчэ ў пяці месцах.