Шкло-маналітная рэстарацыя будуецца ў Гродна
Па пашпарту будынак адзначаны даволі сціпла – прадпрыемства грамадскага харчавання. У “прадпрыемстве” будуць размешчаныя: кулінарная крама, дзве кавярні, вінны бар і більярдная і рэстарацыя з двума залямі на 150 і 50 месцаў.
Таксама ў плянах есць месца на размяшчэнне летняй кавярні пад купалам будынку. Аднак, пакуль невядома, ці дазволяць на гэта сродкі.
Так як гэта першы шкло-маналітны будынак у Беларусі, дапамагаць нашым будаўнікам будуць калегі за Азейбайджану. Працы плануюць скончыць у сакавіку-красавіку наступнага году.
Матэрыял будынку забяспечвае высокую гукаізаляцыю, каб не перашкаджаць суседнім жылым дамам.
Гаспадары аб’екту ўпэўненыя, што адразу ж пасля уводу ў эксплуатацыю іхняга прадпрыемства грамадскага харчавання, у Гродна на некалькі год наперад будзе вырашаная праблема недахопу кавярань і рэстарацый.