Вандроўка па Гарадзеншчыне

|

У Навагрудку – папулярным турыстычным напрамку гарадзеншчыны – удзельнікі ўбачаць вядомыя храмы горада: касцёл Св. Міхала Арханёла, сабор Св. Мікалая, Фарны касцёл, касцёл Св. Міхала Арханёла і драўляную мячэць. Немагчыма будзе абмінуць месцы звязанымі з Адамам Міцкевічам і руіны замка.

У вёсцы Ўсялюб, якую значна радзей наведваюць турысты, акрамя касцёла XV ст і царквы, варта ўбачыць парк.

У Міры экскурсія прадугледжвае не толькі замак, але і мястэчка, дзе заўсёды жылі побач беларусы, палякі, яўрэі, татары і цыгане. Скончыцца экскурсія на беразе возера Свіцязь.

Вандроўку ладзіць новапаўсталая гарадзенская турфірма “Мерцана”. Як паведаміла “Твайму Стылю” супрацоўніца фірмы Таццяна Казак, такога кшталту экскурсіі будуць ладзіцца на працягу ўсяго турыстычнага сезона, таму варта сачыць за інфармацыяй на сайце.

Каб далучыцца да вандроўкі, трэба паведаміць пра сваё жаданне па тэлефонах: 969119 (гарадскі), 3761989, 3311883 (velcom), 5878243 (мтс) ці зайсці ў фірму “Мерцана” па адрасе вул. Замкавая 11, офіс 204.

Кошт экскурсіі 50 000 рублёў. Уваходныя квіткі ў музеі за дадатковую плату.