Польскай электрастанцыі ў Зэльве – быць

|

Планы пабудовы станцыі, якая працавала б на польскім вуглі ды прадавала б электраэнергію ў Польшчу сталі вядомымі ўжо ў мінулым годзе. Тады ж спецыялісты выказвалі насцярожанасць з увагі на вялікі адмоўны ўплыў такога тыпу станцый на навакольнае асяроддзе.

Ян Кульчык – уладальнік Kulczyk Holding ды міжнароднай інвестыцыйнай групы Kulczyk Investments – два гады запар прызнаецца найбагацейшым палякам, ды займае 463 месца ў сусветным спісе мільярдэраў. Асноўныя інвестыцыі Кульчыка ўкладзеныя ў энергетыку, газ, нафту ды нерухомасці, але ёсць удзел і ў броварах, хіміі, лагістыцы ды продажы аўтамабіляў.

На здымку Ян Кульчык. Здымак wikipedia.org