Агустоўскі канал пачакае
Прапанова была адкліканая тыдзень таму для дапрацоўкі ў сувязі з негатыўнай ацэнкай, якую дала праекту Міжнародная рада па ахове помнікаў і гістарычных мясцін. З гэтай самай нагоды адклікана прапанова ўключэння ў спіс двух Полацкіх цэркваў.
Калі б ацэнка Рады была лепшай, Аўгустоўскі канал мог бы апынуцца ў спісе ўжо падчас гэтай сэсіі Камітэту сусветнай спадчыны. Яна пачалася 25 ліпеня ў Бразіліі і будзе працягвацца да 3 жніўня.
Дакументацыя для ўнясення Аўгустоўскага канала ў спіс Сусветнай спадчыны была падрыхтаваная 2,5 гады таму супольна беларускім і польскім бокам.
Апошні раз беларскія аб’екты трапілі ў спіс ЮНЭСКА ў 2005 годзе: гэта быў замак у Нясвіжы ды дуга Струвэ. Яшчэ раней у гэтым спісе з’явіліся Белавежская пушча і Мірскі замак.
Паводле racyja.by i naviny.by
Здымак А. Дыбоўскі, globus.tut.by