Чамусьці спрабуючы выратаваць цяжка хворага сына бацькі звярнуліся не ў мясцовы шпіталь, а да цыган. Тыя ведалі чалавека, які мог вырашыць праблему.
Гадалка ўбачыла, што сям’я гатовая заплаціць любую цану за акрыянне свайго сына і аператыўна вызначыла сутнасць праблемы – на маладога чалавека навялі сурокі. Але яна абнадзеіла кліентаў – дапамагчы хлопцу яшчэ не позна.
Аднак лячэбнае чараўніцтва справа складаная і не танная. Каб зняць праклён патрабавалася шэсць сеансаў.
“Першапачатоква цыганка заявіла пацярпелым, каб яны далі ёй па сто тысяч рублёў, дзеля куплі неабходных прадметаў. Потым двойчы пацярпелыя правозілі па трыста тысяч, якія тая загаворвала і аддавала назад. Наступным разам яны прывезлі загавораную суму і яшчэ паўмільёна, каб тая іх загаварыла таксама” – кажа Алег Герасімовіч, старэйшы следчы Воранаўскага РАУС у інтэрвью СТВ.