Школьная ліхаманка
У гэтым годзе ў першыя класы пойдуць каля дзевяноста тысяч дзетак. Экіпіраваць першакласніка абыдзецца ў паўмільёны рублёў. Але ж, прымаючы да ўвагі жаданне бацькоў набыць усё самае лепшае і прыгожае, сума гэтая можна значна павялічыцца.
Пачынаецца падрыхтоўка да школы з касцюму, цэны на які для першакласніка знаходзяцца ў межах палутара тысяч рублёў, плюс некалькі кашуль па 20-30 тысяч і абутак са зменнай парай – каля сотні тысяч рублёў.
Цешыць тое, што айчынныя вытворцы абяцаюць у гэтым годзе шырокі асартымент школьнай вопраткі для хлопчыкаў і дзяўчынак, – 150 мадэляў.
Але яшчэ патрэбен пляцак. Выбар і цэнавы асартымент у стане задаволіць кожнага: ад 30, да паўтары сотні тысяч рублёў. Вядома, у яго трэба яшчэ нешта і пакласці. Сшыткі, асадкі, алоўкі і іншыя канцтавары пацягнуць больш за сто тысяч.
Падобны набор для вучняў старэйшых класаў будзе даражэйшы яшчэ на некалькі соцен тысяч.
Кошты насамрэч уражваюць. Асабліва, калі вядзецца пра такія дробязі як пісьмовыя прылады.
Таму некаторыя крамы прапануюць крэдыты на школьныя тавары.