Уваход у Балонскі працэс зменаў у сістэме адукацыі не прынясе

Заяўка Беларусі мае быць разгледжаная на канферэнцыі міністраў адукацыі еўрапейскіх краін. Час правядзення бліжэйшай з іх – 2012 год. У выпадку прыняцця станоўчага рашэння Беларусь нарэшце стане часткай адзінай еўрапейскай адукацыйнай прасторы.

У інтэрвью БелТА Радзькоў заявіў, што перад усім чакае ад далучэння павелічэння лічбы замежных студэнтаў і “падвышэння мабільнасці студэнтаў”.

 

Аднак міністар адзначыў, што – У асноўным Беларусь выконвае ўсе патрабаваньні Балонскага працэсуасаблівых зменаў у дзейнасці ВНУ не спатрэбіцца”.

Гэтая “мабільнасць” будзе дазволена не ўсім, а толькі тым студэнтам, што на добрым рахунку ў рэктара.

Са слоў Радзькова, гэтай магчымасцю ужо карыстаюцца каля паўтары тысячы студэнтаў.

У Беларусі зараз навучаецца болей за дзевяць тысяч замежных студэнтаў, большасць з якіх – з Туркменістану.

 

Беларусь – адзіная краіна Еўропы, што не далучылася пакуль да Балонскага працэсу.