Расія адмовілася крэдытаваць будаўніцтва беларускай АЭС

Інтэрфакс паведамляе, што Расія выставіла ўмову атрымання паловы прыбытку ад продажу электраэнергіі, што будзе вырабляцца на АЭС.

Пытанне удзелаў бакоў у прадпрыемстве можа быць прадметам дыскусіі, аднак тэрміны, на якіх настойвае расійскі бок, непрымальныя” – каментуюць сітуацыю ва ўрадзе Беларусі.

Таксама прапанавалася пабудова трэцяга блоку станцыі, што працаваў бы выключна на экспарт і з’яўляўся б уласнасцю Расіі. Аднак Масква такую ідэю адхіліла.

 

У “Интер РАО ЕЭС”, – кампаніі, што пастаўляе расійскую электраэнергію ў Беларусь, ужо заявілі, што “здзіўленыя такой рэакцыяй беларускага боку“.

У траўні мінулага году Мінск папрасіў у Масквы крэдыт на дзевяць мільярдаў даляраў на будову АЭС.

 

Станцыя мела быць пабудаваная ў Гродзенскай вобласці, у некалькіх дзесяткаў кіламетраў ад мяжы з Літвой. Чакалася, што першы блок будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2016 г., а другі яшчэ праз два гады.