«Калі будзе хапаць часу – вывучу беларускую мову»

|

– Як вы сябе адчуваеце на новым месцы працы?

 

– Я б хацеў сказаць, што зусім інакш. Гэта мая першая праца ў ролі консула і яна адрозніваецца ад той, якую я раней выконваў. Але тэматыка падобная. Я працаваў ў арганізацыі «Вспульнота Польска», займаўся праблемамі палякаў, якія жывуць за мяжой. Таму досвед маёй папярэдняй працы дапамагае мне сёння, але ўсё роўна, гэта нешта зусім іншае. Ёсць пэўныя элементы ў маёй рабоце, якія зусім новыя для мяне, але я іх пазнаю. Візавыя праблемы, праблемы памежнага руху. Зусім іншая сістэма бюракратычнай працы. Гэта ў значнай меры работа выяздная.

 

– Дзе Вы раней працавалі? Якімі мовамі валодаеце? І ці плануеце вывучыць беларускую?

 

– З 1991 году я з’яўляўся дырэктарам Бюро Праўлення ў Вспульноце. Валодаю расійскай мовай і ў меншай ступені англійскай. Па-беларуску я ўмею чытаць, усё разумею, таму думаю, што калі будзе хапаць часу, то вывучу больш дасканала.

 

– Ці спадабаўся пану консулу горад? Вы ўжо маеце сваё ўлюбёнае месца?

 

– Першы раз у Гродна я быў дваццаць год таму. Тады горад выглядаў зусім інакш. Не было так прыбрана, зусім інакш выглядала плошча перад фарным касцёлам. Многім не падабаецца сённяшні яе выгляд, але мне здаецца, што так вельмі прыгожа, мне падабаецца. Але і тады горад мне вельмі спадабаўся. Маляўнічае месца, прыгожыя касцёлы. Горад з багатай гістарычнай спадчынай. А ўлюбёнага месца пакуль што яшчэ няма. Я люблю глядзець на гарадзенскую панараму.

alt=” ” sub=” ” >

– Што Вы думаеце пра сістэму on-line рэгістрацыі?

 

– Я разумею, што пакуль гэта вельмі нязручна, але так ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. Трэба толькі прызвычаіцца і стане зразумела, што гэта вельмі выгодна. Ну, калі раней у консульства цяжка было датэлефанавацца, то цяпер хаця б адной праблемай стала менш. Цяпер парадак з чаргой. Няма такой колькасці людзей перад консульствам.

 

– А што з пакаленнем людзей, якія не ўмеюць карыстацца інтэрнетам?

 

– На колькі я ведаю, ёсць фірмы, якія займаюцца рэгістрацыяй.

 

– Ходзяць чуткі, што вельмі цяжка запісацца ў чаргу на атрыманне Карты Паляка. Гэта праўда?

 

– Інтэрнэт-рэгістрацыя на Карту Паляка вельмі дапамагае консульству. Ёсць месячны ліміт месцаў. Калі б яго не было, ужо была б чарга на два гады наперад.

 

– Колькі віз выдае консульства на працягу года?

 

– У 2009 годзе было выдадзена 53 тысячы. Гэта адно з найвялікшых консульстваў, таму і колькасць віз такая вялікая. І з кожным годам яна павялічваецца. У гэтым годзе можа дасягнуць 60 тысяч. Таму я вельмі хацеў бы каб у нас было большае консульства, гэта дазволіла б павялічыць колькасць консулаў і працаўнікоў. Гэтым самым і запісацца на Карту Паляка было б прасцей, і візы мы выдавалі б нашмат хутчэй, але гэта не залежыць ад польскага боку.

 

– Што Вас найбольш здзівіла ў Беларусі?

 

– Парадак. Калі дваццаць год таму я быў у Гродна, яго не было. Вычышчаныя вулачкі, дагледжаны замак, прыгожыя касцёлы. Гродна можна з усёй смеласцю зрабіць турыстычным цэнтрам.

 

Фота аўтаркі