Пачаў працу сайт «Гарадзеншчына турыстычная»

|

Праўда, здараецца, што катэгорыі дапасаваныя кепска або наогул пустыя. Напрыклад, даведацца пра нумары таксовак у Гродна ў мяне так і не атрымалася.

Старонка выглядае даволі сціпла і яшчэ патрабуе дапрацоўкі. Анансаваныя польская ды англійская версіі таксама яшчэ не працуюць. Да функцыянальнасці belarustourism.by гродзенскаму сайту яшчэ далёка.

Даведацца нават пра тое, чый гэта праект, спачатку было не вельмі проста. Пункт меню «Кантакт» кажа, што сайт належыць Турыстычна-інфармацыйнаму цэнтру на вуліцы Ажэшкі 38, але заблытаць можа капірайт Рэспублікансага турыстычна-спартовага саюзу ўнізе сайта ды афіцыйнае паведамленне, дзе напісана, што старонка паўстала па ініцыятыве ўпраўлення фізічнай культуры, спорта і турызма Гродзенскага аблвыканкама.

Сярод апошніх навін праекта – інфармацыя пра конкурс на турыстычны лагатып Гродзенскай вобласці і Аўгустоўскага канала. Аднак, каб даведацца пра апошні тэрмін падачы заяў, трэба яшчэ добра пашукаць.