Ахвяравалі жыццём за іншых

|

Сятра Марыя Стэла і іншыя дзесяць сясцёр з Ордэна сясцёр Святой Сям’і з Назарэта былі расстраляныя гітлераўцамі раніцай 1 жніўня 1943 году ва ўрочышчы Батароўка каля Навагрудка.

Сёстры назарэтанкі прыбылі ў Навагрудак у 1929 г. па запрашэнні тагачаснага Пінскага біскупа Зыгмунта Лазінскага, каб узяць пад апеку старадаўні фарны касцёл, а таксама заняцца выхаваннем і навучаннем мясцовых дзяцей. У гэтым жа касцёле сёння і спачываюць мошчы манахінь.

Дзесяць год таму, 5 сакавіка 2000 году Папа Рымскі Ян Павел ІІ бэатыфікаваў навагрудскіх мучаніц, назваўшы іх заступніцамі сем’яў.

25 ліпеня з касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля, што на Дзевятоўцы, рушыла пешая пілігрымка ў Навагрудак дзеля ўшанавання памяці сясцёр-мучаніц. Заўтра ўвечары паломнікі павінны дайсці да сваёй мэты.

Паводле Catholic.by

Малюнак salasz.livejournal.com