Гульня памяці Ларысы Геніюш

|

Падобныя гульні арганізоўваліся і раней. Так, у канцы чэрвеня гэтага году адбывалася гульня па творах Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому“.

Як адзначыў адзін з арганізатараў гульні Андрэй Мелешка, удзел у фотапаляванні могуць браць усе гарадзенскія і не гарадзенскія каманды, якія маюць фотаапараты, любяць фатаграфаваць і захапляюцца беларускай літаратурай.

Гульцы павінны будуць зрабіць фотаздымкі па цытатам з твораў Ларысы Геніюш, а 13 жніўня кампетэнтнае журы, склад якога яшчэ ўдакладняецца, абярэ пераможцаў.

Падрабязную інфармацыю ў хуткім часе можна будзе знайсці на сайце http://grodno.en.cx

 

Фота: http://www.gold.co.ua