“Нёман” падрэзаў “Крылы Саветаў”
Па ходу сустрэчы гарадзенцы саступалі з лікам 0-2, аднак змаглі спачатку параўняць лік, а затым у дадатковы час закінуць пераможную шайбу.
Сёння ў Лядовым палацы пройдзе другая сустрэча гэтых каманд. Гульня пачнецца ў 18.30. Квіток каштуе 3000 руб.
“Крылья Советов” рыхтуюцца ў Гродне да старту ў расійскай Вышэйшай лізе (другая па сіле пасля КХЛ хакейная ліга ў Расіі).
У савецкія часы каманда была сярод лідэраў чэмпіянату СССР. У 1947, 1957 і 1974 гг. выйгравала залатыя медалі.
На здымку: небяспечны эпізод ля брамы “Нёмана”, якія сёлета абараняе былы гулец зборнай Беларусі Сяргей Шабанаў.