Ліда ў рытме электра-танцаў. На чарзе Гродна
Кожны ўдзельнікаў спаборніцтваў павінен быў прадэманстраваць свайму суперніку сваё майстэрства рухацца ў рытме электра-танца, свае эмоцыі, свой артыстызм.
За «бітвай танцораў» назірала вялікая колькасць гледачоў.
Увечары электратанцы перамясціліся на вуліцы Ліды, не разбэшчанай пакуль такімі відовішчамі.
У наступным годзе арганізатары спаборніцтваў збіраюцца зрабіць іх міжнароднымі.
5 жніўня Tecktonik Party адбудзецца ў Гродне.
Удзел у вечарынцы ў начным клубе “Флінт” возьмуць неаднаразовыя прызёры і чэмпіёны Беларусі, удзельнікі чэмпіянату свету па electrodance у Парыжы TIM & SOBRIK (Mінск), а таксама адна з найлепшых гарадзенскіх каманд YAGODKA & BUGS BUNNY.
Гісторыя танца пачалася з вечарынкі Tecktonik Killer, якая адбылася ў начным клубе «Метропаліс» у гарадку Ранжы пад Парыжам.
Першы буйны фэст тэктоніка (Paris Techno Parade) адбыўся ў 2007 г. З той пары tecktonik здабыў мноства аматараў ва ўсім свеце.