Быццам размаляваныя акварэллю

|

Дакладней – разглядаць, таму што кожны матылёк – сапраўдны твор мастацтва. І магчымасць такая ёсць: да канца лета ў Старым замку дзейнічае выстава «Калекцыя матылькоў».

>

«Экспанаты» (складана іх так зваць) у асноўным – з Лацінскай Амерыкі і выспы Мадагаскар. Ёсць, вядома, і стэнд з мясцовымі прадстаўніцамі «чашуекрылых», як неэстэтычна іх заве навука. Але за імі мы маем магчымасць назіраць ужывую, на прыродзе…

Затое наведванне Мадаскара наўрад ці ўваходзіць у планы большасці гарадзенцаў, так што можна адважна адпраўляцца на выставу і браць з сабою дзяцей.

Некаторыя экспанаты велічынёй з голуба. А афарбоўка!..

Быццам нехта вар’яцка геніяльны метадычна размалёўваў акварэллю паўпразрыстыя крылы.

Выстава другі раз у Гродна, прывозіць яе сюды Рамазан Махмудаў з Віцебску. Кошт уваходных квіткоў 4500 рублёў для дарослых (2500 для дзяцей). А, даплаціў яшчэ 2000 рублёў, можна карыстацца фотаапаратам.

Фота аўтара