Пошта на колах раз’язджае па “Вішняўцу”

Перароблены грузавік абслугоўвае жыхароў “Вішняўца”. “Плаці за ўсё тут” – напісана на кузаве машыны. 
У ім можна аплаціць камунальныя паслугі і паштовыя адпраўленні, а таксама набыць газэты і часопісы.
Раней пошты на колах абслугоўвалі вёскі, у якіх не было стацыянарных паштовых аддзяленняў. Мікрараён Вішнявец можна прыраўняць да такой вёскі.
Бліжэйшы філіял “Белпошты” знаходзіцца ажно на вуліцы Гая. Чамусці, замест стварэння аддзелу, жыхары атрымалі паштовы грузавік.
Фота Глеб Лабадзенка.