Малюнкі-пужалкі на пачках цыгарэт з’явяцца ўжо ў наступным годзе
Згодна з ім малюнак інфармуючы пра шкоду палення мае займаць палову пачкі. Пра гэта паведаміла БЕЛЦЕ Вольга Бартман, з аддзелу грамадскага здароўя.
Удзельнікі паседжання змаглі выпрацаваць адзіную пазіцыю датычна знешняга выгляду пакавання. Паміж іншага пагадненне кажа аб тым, што каляровыя малюнкі маюць адлюстроўваць шкоду спажывання тытоню.
“На паседжанні быў прыняты значна больш жорсткі варыянт гэтай стацці, чым прапаноўваў расійскі бок”, кажа Вольга Бартман. Справа ў тым, што тытунёвае лобі Расійскай Федэрацыі спрабавала паўплываць на прыняццё дакуманту.
Канчатковы варыянт пагаднення будзе прыняты да канца гэтага году.
Сёння толькі сямнаццаць краін свету абязваюць вытворцаў цыгарэт размяшчаць на пачках дэматывуючыя малюнкі. Статыстыка паказвае, што 60% людзей, што кінулі паленне зрабілі гэта менавіта праз такія ілюстрацыі.