У Зэльве адсвяткавалі гадавіну нараджэння Ларысы Геніюш
У зэльвенскай царкве адбылася служба, пасля якой грамадскасць прайшла да хаты Геніюшаў. Там Генік Лойка і Ўладзімір Няклаеў прыбілі здымак мемарыяльнай дошкі. Нагадаем , што яшчэ некалькі дзёнь таму міліцыя зняла арыгінальную дошку. Вечарына памяці Ларысы Геніюш павінна была прайсці ў Доме Культуры, аднак высветлілася, што яго зачынілі ў сувязі з перанесеным выходным днём. Такім чынам, людзі былі вымушаныя стаяць на прыступках будынку. Сабраныя наведалі таксама магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў, дзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі каля сотні чалавек успамінала паэтку, слухала прамоваў і спявала гімн «Магутны Божа».
У час мерапрыемства прадаваўся двухтомнік твораў, які паэт Міхась Скобла падрыхтаваў да дня народзінаў Ларысы Геніюш.
Падрабязны рэпартаж са святкавання чытайце у наступным нумары штотыднёвіка «Твой Стыль».
Здымак svaboda.org