Паўночны інвестыцыйны банк прафінансуе мадэрнізацыю ачышчальных збудаванняў
Праводзіць даследванні і распрацоўваць абгрунтаванне будзе фінская фірма COPY. Яна мае зрабіць гэта да канца года. Пасля гэтага Паўночны інвестыцыйны банк будзе гатовы даць крэдыт пад урадавыя гарантыі. Мадэрнізацыя дазволіць ачышчаць сцёкавыя воды больш сучасным за хлараванне метадам.
Комплекс ачышчальных збудаванняў працуе ля вёскі Грандзіцы ад 1969 года, апошнія элементы былі дабудаваныя ў 1987. Капітальны рамонт збудаванняў ніколі не праводзіўся.
Паўночны інвестыцыйны банк, або інакш Інвестыцыйны банк краін Паўночнай Еўропы гэта банк развіцця, членамі якога з’яўляюцца скандынаўскія і прыбалтыйскія краіны. Урад Беларусі падпісаў рамачнае пагадненне з банкам у чэрвені гэтага году.
Паводле Белта
Здымак vodokanal.grodno.by