Новую версію «Шляхціча Завальні» здымуць на «Беларусьфільме»
Клінаў піша сцэнар на падставе твора Яна Баршчэўскага «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Кнігу ўжо экранізавалі ў 1994 годзе, але фільм Віктара Турава цяжка назваць вельмі ўдалым.
Новы праект «Беларусьфільма» будзе складацца, фактычна, з двух частак: 4-серыйнай версіі для тэлебачання і кінаверсіі. Калі нічога не зменіцца, праца над фільмам пачнецца у канцы гэтага году і завершыцца ў 2012 годзе.
Гэта ўжо другая праца Артура Клінава для «Беларусьфільма». Летась ён быў мастаком стужкі «Масакра», якую ў Жалудку здымаў Андрэй Кудзіненка.
Паводле racyja.com
Здымак democraticbelarus.eu