Заўтра споўніцца 883 гады першай узгадцы пра Гродна ў пісьмовых крыніцах

|

Лаўрэнцеўскі летапіс лічыцца найбольш старадаўняй крыніцай, дзе ўспамінаецца наш горад. У ім запісана:

 

«6635. В то же лето посла князь Мстиславъ братью свою на кривиче четырми пути. Вячеслава ис Турова, Андрея из Володимеря. А Всеволодка из Городна. И Вячеслаеъ Ярославича ис Клечьска. Тем повеле ити кь Изяславлю.»

 

Пад гэтай жа датай амаль ідэнтычны тэкст можна сустрэць у Радзівілаўскім летапісе. А вось Іпацьеўскі летапіс падае дату на год пазней – 6636 год. Розніца вынікае з ультрасакавіцкага каляндарнага стылю, якім карыстаўся аўтар гэтага летапісу. Таму, каб атрымаць дату паводле сучаснага календара, трэба адняць не 5508, а 5509. У выніку атрымліваецца акурат 1127, а ніяк не 1128.

Праўда, афіцыйна адзначаецца не толькі іншы год, але і іншы дзень – 16 ліпеня – дзень вызвалення правабярэжнай часткі Гродна ад немцаў падчас другой сусветнай вайны.

 

Малюнак з кнігі А. Краўцэвіча «Гродзенскі замак»