Гародня стане сталіцай рэспубліканскага экалагічнага форуму

|

Экафорум у Беларусі праводзіцца з 1 красавіка па 29 жніўня ў тры этапы. Апошні этап адбудзецца на рэспубліканскім узроўні і абяцае быць маштабным і насычаным. Як плануецца, на сустрэчу ў Гародню памкнуцца каля паўтары тысячы дэлегатаў.

 

Праграма форуму прадугледжвае ўрачыстае шэсце, прыродаахоўныя акцыі, фэсты і канферэнцыі. Пройдуць конкурсы на лепшую кампазіцыю па азеляненні і ўладкаванню тэрыторый, на лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах прыродаахоўных зон водных аб’ектаў, на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку і іншыя. Акрамя гэтага будзе арганізаваны фотаконкурс «Гэта твая зямля», а таксама конкурс на лепшую аўтатранспартную арганізацыю ў працы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра. Адным з найбольш цікавых падзей форума стане выстава “Сучасныя тэхналогіі ў вобласці рацыянальнага прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя”.

“Адукацыя і асвета ў вобласці навакольнага асяроддзя з’яўляецца адной з найважнейшых умоў рашэння праблемы захавання экалагічнай стабільнасці “, – адзначылі ў Мінпрыроды.

 

Рэспубліканскі экалагічны форум арганізуецца як масавы экалагічны рух, мэтамі якога з’яўляюцца кансалідацыя і актывізацыя грамадства ў рашэнні праблем аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, максімальнае ўцягванне насельніцтва ў экалагічны рух, папулярызацыя прынцыпаў устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

 

Фота: http://vseoede.net/2009/09/mysli-globalno-dejstvuj-lokalno/