Унікальны прыродны комплекс атрымаў міжнароднае прызнанне
Заказнік «Котра» знаходзіцца ў спісе найбольш каштоўных водна-балотных угоддзяў сусветнага значэння з 2002 года. Літоўскі запаведнік «Чапкеляй» быў у гэтым спісе яшчэ раней – з 1993 года. Разам гэтыя мясціны ствараюць адзін з найбольшых у Еўропе комплексаў балот – цяпер яны будуць дадакова ахоўвацца паводле Рамсарскай канвенцыі.
Усяго ў свеце існуе трынаццаць памежных рамсарскіх тэрыторый, дзве з іх – часткова ў Беларусі: гэта «Котра-Чапкеляй» і «Простыр-Прыпяць-Стохад» (Беларусь-Украіна). Рамсарскую канвенцыю ратыфікавала 159 краін, Беларусь зрабіла гэта ў 1999 годзе.
Паводле Белта