Glenn Miller Orchestra Europe прыедзе ў Гродна

|

Еўрапейская версія Аркестра Глена Мілера, якой кіруе Уіл Салдэн, паўстала ў 1990 годзе. Гэта адзін з двух ліцэнзійных двайнікоў амерыканскага біг-бэнду Glenn Miller Orchestra – мабыць самага вядомага ў свеце свінгавага аркестра. У Беларусь аркестр Салдэна зайграе толькі ў Гродна і Мінску.

Арыгінальны аркестр Міллера паўстаў у 1937 годзе. Легендарны трамбаніст кіраваў ім да свайго таямнічага знікнення падчас пералёту над Ла-Маншам у 1944 годзе.

Кошт квіткоў: ад 80 да 160 тыс рублёў. Набыць іх можна ў офісе «Арт-Медыя» ў Доме Афіцэраў (вул. Ажэшка 30).

Здымак www.glenn-miller-orchestra.de