Магчымы кандыдат у прэзідэнты ад БХД сустрэнецца з гарадзенцамі

|

Віталь Рымашэўскі прадставіць платформу незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, выкладзе сваё бачанне сітуацыі ў краіне, адкажа на пытанні прысутных.

Прадстаўнікі гарадзенскай БХД спадзяюцца, што на сустрэчы вызначыцца кола людзей, якія пазней увойдуць у ініцыятыўную групу магчымага кандыдата ў прэзідэнты.

Сустрэча з Віталём Рымашэўскім адбудзецца ў памяшканні “Палонікі” (былая майстэрня Іваноўскага) па вул.Будзёнага 48а.

Фота В.Рымашэўскага з сайта http://www.nn.by