“Нёман” перамог у міжнародным турніры памяці А.Дубко

|

Гродзенская каманда скончыла гульню з падольскім “Русічам” (Расія) з лікам 5:1 (Клімін, 2; Палушын, 4; Яромін, 33, у большасці; Мядзель, 55 у большасьці; Глебаў, 60 – Князеў, 12, у большасці.

Бронзавым прызёрам турніра стаў салігорскі “Шахцёр”, які перамог расійскі “Белгарад” з лікам 3:2.

Міжнародны хакейны турнір традыцыйна штогод ладзіцца на ўспамін памерлага ў 2001 годзе старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Іванавіча Дубко.

А.Дубко ў апошнія гады Савецкага Саюза быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, уваходзіў у Вярхоўны савет СССР.

У 1994 годзе ўдзельнічаў у першых прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Фота з сайта http://www.hcneman.by