На кожнага беспрацоўнага ў Гродна прыпадае адна вакансія

|

Прасцей за ўсё знайсці працу прадаўца – каля 130 вакансій па горадзе.

Заўсёды патрабуюцца страхавыя, гандлёвы і камерцыйныя агенты, якія, дарэчы, могуць разлічваць на добры заробак.

Карыстаюцца попытам будаўнікі і кіроўцы ( 85 вакансій).

Патрабуюцца спецыялісты з вопытам працы – галоўныя бухгалтары, эканамісты, фінансісты, прарабы, праекціроўшчыкі.

Не хапае выхавацеляў у дзіцячых садках, медсясцёр, слесараў па рамонце аўтамабіляў, cпецыялістаў у сферы грамадскага харчавання, прыбіральшчыц, швачак, электразваршчыкаў.

Патрабуюцца інжэнеры, асабліва будаўнічага профілю, дворнікі і грузчыкі.

Не запатрабаваныя ў Гродна выкладчыкі, школьныя педагогі і псіхолагі.

Праблематычна будзе знайсці працу эканамістам і праграмістам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Такія спецыялісты ў лепшым выпадку могуць прэтэндаваць на малапрыбытковыя пасады кладаўшчыка альбо справаводцы.

Вельмі мала шанцаў уладкавацца на працу ў Гродна ў заатэхнікаў і ветэрынараў.

Паводле http://www.grodnonews.by