Свята кветак у Жалудку стане штогадовым

|

Для аматараў кветак ладзіліся майстар-класы па стварэнні кампазіцый з кветак, конкурсы букетаў “Кахаю цябе…” і “Кветкі ў падарунак”, фотавыстава, канцэрт і спартовыя забавы.

Жалудокскі “Фестываль кветак” быў падтрыманы сумесным праектам Еўрапейскага Саюза і ПРААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”.

Ён стаў часткай Мясцовай павесткі-21 – стратэгіі ўстойлівага развіцця пасёлка Жалудок, якую мясцовыя ўлады рэалізуюць у цёсным супрацоўніцтве з жыхарамі.

Свята кветак паклікана не толькі радаваць вока, але мае выразную сацыяльную функцыю.

Яго правядзенне мае паказаць людзям магчымасць вырашэння мясцовых праблем уласнымі намаганнямі.

Актыўны ўдзел у арганізацыі фэстываля валанцёрскай групы мусіць паспрыяць далучэнню моладзі да працы па ўстойлівым развіцці Жалудка.

Старшыня пасялковага савета Генадзь Цывінскі выказаў спадзяванне, што “Фестываль кветак” стане рэгулярным, а дапамога праекта “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні” зробіць яго вядомым і папулярным па ўсёй Беларусі.

фота: Вячаслау Смiрноу (PR каардынатар праекту)