Сем гадоў за 200 даляраў

|

Жанчына разам з памагатымі гандлявала ў розных гандлёвых кропках гораду посудам, які выдаваўся за прадукцыю вядомай маркі “Цэптэр”. Тавар прапаноўваўся гарадзенцам па 300-400 даляраў. Пры гэтым махляры распавядалі пакупнікам, што такія танныя кошты (кошты на аналагічную прадукцыю сапраўднага “Цэптэра” сягаюць да 1500 даляраў ) звязаныя з тым, што ім абавязкова трэба распрадаць прадукцыю ў Беларусі, бо вывезці яе за мяжу не дазваляе мытня.

Аферыстаў затрымалі ў раёне рынку “Карона”. Высветлілася, што посуд ўвозіўся ў Беларусь нібыта для ўласнага выкарыстання. Аніякія дэкларацыі на тавар на мяжы не запаўняліся.

У час дагляду аўтамабіля жанчына хацела “дамовіцца” з мытнікамі, прапанаваўшы тым 200 даляраў. Тыя, аднак, “падарунак” не прынялі ды заявілі пра спробу іх подкупу.

Паводле Крымінальнага кодэксу, жанчыне пагражае да 7 гадоў зняволення.