Праз мяжу на таксі?
Пасажырам быў грамадзянін Грузіі без дакументаў, якія дазваляюць знаходжанне ў памежнай зоне.
Парушальніка затрымалі на трое сутак.
На 2 дні раней гродзенскія памежнікі таксама сутыкнуліся з грузінскімі парушальнікамі.
Чацьвёра грамадзян Грузіі затрыманыя каля населенага пункта Узбярэж у 800 метрах да мяжы з Літвой.
Высветлілася, што нелегалы яшчэ 13 жніўня спрабавалі трапіць у Літву праз памежны пункт “Прывалка”, аднак літоўскі бок завярнуў іх назад.
Тады, для атрымання статуса ўцекачоў, яны вырашылі перайсці мяжу нелегальна.