Аўгустоўскі канал прымае тры народы
У межах фестывалю выступяць ансамбль песні, музыкі і танца «Белыя Росы», салісты Гродзенскай абласной філармоніі, салісты студыі песні «Сустрэча». Будуць ладзіцца выступы польскіх, літоўскіх і беларускіх калектываў. Таксама будзе арганізавана святочная выстава-кірмаш вырабаў народнага мастацтва.
Для выгоды гараджанаў будзе курсаваць аўтобус (Гродна, вул. Савецкіх пагранічнікаў – Аўгустоўскі канал, шлюз «Дамброўка»), які будзе ладзіцца з 10.00 да 21.00.