Стыпендыі падвысілі на 11 адсодкаў

|

Яшчэ не так даўно, у сакавіку, быў падпісаны ўказ прэзідэнта № 90 з ідэнтычнай назвай. Памер павелічэння склаў 5%. Па выніках апытання карэспандэнтамі “Твайго Стылю”, павелічэнне ніяк не адчуваецца на гаманках студэнтаў. Насупраць, яно суправаджаецца павеелічэннем коштаў за праезд.

Прэс-служба прэзідэнта адзначае, што павышэнне памераў стыпендый на 11% дазволіць устанавіць іх узровень для студэнтаў ВНУ ад 113,8 тыс. да 182,1 тыс. рублёў, навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, — ад 95,5 тыс. да 152,8 тыс. рублёў. Стыпендыі будуць пералічаныя з 1 чэрвеня 2010 года.

 

Паводле Белта