Багатае суправаджэнне экалагічнага форума
Сярод цэнтральных падзеяў форуму, які пройдзе 27-29 жніўня, акрамя ўрачыстага шэсця ўдзельнікаў ды навуковай канферэнцыі, будзе мець месца таксама закладка алеі ў гонар форуму ды 50-годдзя прыродаахоўнай службы.
У Музеі гісторыі рэлігіі адкрыецца фотавыстава Вячаслава Алешкі «Беларусь запаведная» (лічбавы друк на палатне). На плошчы Леніна пройдуць прэзентацыі усіх раёнаў Гродзеншчыны, а на Савецкай разгарнецца «Горад майстроў».
Чакаецца таксама феерверк і дыскатэка на Савецкай плошчы.
Здымак ekologe.ru