У Лідзе дэмантавалі катынскі камень
Чатыры месяцы таму на каталіцкіх могілках Ліды быў усталяваны шасціметровы крыж і камень з надпісам «Катынь 1940». На адкрыцці тады сабралася каля 300 жыхароў горада. На мінулым тыдні на могілкі заехаў грузавік ды вывез камень у невядомым накірунку.
Аўтарам помніка з’яўляецца Рышард Груша – вядомы лідскі скульптар, працы якога упрыгожваюць горад.
Паводле zpb.org.pl
На здымку помнік да яго пашкоджання.