Не спяшайцеся збіраць ягады
Збор журавінаў дазваляецца на гарадзеншчыне з 15 верасня. Гэта на 5 дзён пазней, чым на брэстчыне, але на 6 раней чым на магілёўшчыне.
Не варта забывацца і на тое, што ад 6 жніўня ў сувязі з небяспекай пажараў у Беларусі абмежавана наведванне лясоў. Гэта значыць, што ягады можна збіраць толькі ў тых лясах, наведванне якіх не забаронена.
Парушэнне тэрмінаў збору цягне за сабой папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь для фізічных асоб. Штраф для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб складае адпаведна 100 і 500 базавых велічынь.
Паводле nn.by