«Дажынкі» з двух бакоў

|

…гэта, першым чынам, жыхары тых гарадоў, на якія абвальваюцца дадатковыя фінансавыя рэсурсы і на тых, хто настроены крытычна – маўляў, усё гэта не больш, чым бутафорыя.

 

І так, не так…

 

З аднаго боку, сталіца сёлетніх рэспубліканскіх святаў нагадвае вялікую будаўнічую пляцоўку. Штодня тут працуюць больш за 4 500 будаўнікоў. З іншага боку, шмат сярод «спецыялістаў» – студэнтаў і школьнікаў з заробкамі ў …150-180 тысяч рублёў. http://www.lida.info/skolko-student-mozhet-zarabotat-na-kapremonte-pered-dozhinkami/. А вось меркаванне жыхара г. Ліда на форуме: «Тэмпы прац цалкам не адпавядаюць заяўленаму фінансаванню. Альбо гэта сабатаж, альбо працоўным сапраўды не выплачваюць абяцаныя грошы. Такое адчуванне, што некаторых будаўнікоў з прыладамі з аб’ектаў будзе праганяць ахова прэзідэнта».

З аднаго боку, у горадзе будуюцца і рэканструююцца больш 220 розных аб’ектаў, у тым ліку галоўная плошча свята са сцэнай. Тут нават было знесена некалькі старых дамоў! Дзякуючы «Дажынкам» Ліда атрымае Лядовы палац і футбольны стадыён. А таксама будзе адрэстаўраваны Лідскі замак. З іншага боку, некаторыя лічаць, што аднаўленне замка праводзіцца звычайнымі будаўнікамі з звычайных будматэрыялаў. У выніку павінна атрымацца прыгожая абалонка для цэнтра забавак. 

 

З аднаго боку, жыхары тых самых знесеных дамоў атрымалі кватэры. І гэта так выдатна, што ні ў якое параўнанне не ідзе з праблемай «маленькага чалавека», якога загадам ЖЭСу абавязалі дэмантаваць «самавольна выкананае шкленне балкона» з пагрозай адміністратыўнага штрафу… І, думаецца, такіх «маленькіх людзей» у Лідзе хапае.

 

Асабіста мне ўяўляецца, што людзі раздражняюцца штогадовай мітуснёй вакол «Дажынак» не ад таго, што штосьці будуецца, абнаўляецца і ўзводзіцца. Стварэнне ў любым выглядзе не можа выклікаць незадаволенасць. Раздражняе тое, што калі б галоўным фігурантам свята ўраджаю быў трактарыст альбо камбайнёр, «пад яго» не клалі б плітку і не будавалі стадыёны. Ды проста не давалі б на гэта дэфіцытных мільярдаў!… Але галоўны фігурант – прэзідэнт, як быццам гэта ён араў і сеяў, і працаваў пад неміласэрным сонцам 10-га году адзін ва ўсёй краіне… Таму і глянец, які наводзіць правінцыя менавіта да яго прыездаў, падаецца знарочыстым і нават дагодлівым.

 

Чула, што на Дажынкі-11 у Маладзечна плануецца выдаткаваць 400 млрд. Пэўна, ужо зараз жыхары заклапочаныя, ці «пройдзе» па іх вуліцы свята, ці абыйдзе бокам…

Фота prosto-free