Спатканне з Гродна
З наступам ночы вуліцы становяцца пустэльными, і падаецца, што акрамя цябе, больш няма нікога ў свеце. У такой цішыні слых абвастраецца, становіцца больш успрымальным. Ад кончыкаў валасоў да кончыкаў пальцаў адчуваеш усю прыгажосць імгненняў, цэласную гармонію сам-насам з сабою і горадам.
alt=”Гродна3″ >
Асфальт яшчэ не паспеў астыць пасля доўгага гарачага дня. Твае крокі, шоргат лісця, старажытныя хаты… Горад дыхае: кожнае яго дрэва, сцены дамоў, кожная кветка, нават кожны ліхтар – светам і таямніцай. Трэба толькі захацець гэта пачуць.
Я разглядаю здымкі, успамінаю лета. Зусім мала засталося да сапраўдных цёплых дзён. І зноў я, дачакаўшыся змяркання, павешу на шыю фотаапарат і адпраўлюся на спатканне са сваім каханым Гродна.
Каця Расюкевіч
Фота аўтара