Новы праект па развіцці міжнароднай супрацы

|

Беларускі бок у праекце прадстаўляе гарадзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сэктар». Праект, які працягнецца да канца лістапада, прадугледжвае выпуск штотыднёвай рассылкі з інфармацыяй пра падзеі грамадскага жыцця, магчымасці супрацы, конкурсы і стажыроўкі ў краінах-удзельніцах праекту.

 

Першыя выпускі рассылкі атрымаюць усе падпісаныя на «Кроніку». Каб атрымліваць рассылку «tri-net+» стала, неабходна будзе падпісацца на яе на старонцы http://www.tri.net.pl , беларуская версія якой з’явіца днямі.

 

На гэтай пляцоўцы будзе створаная база звестак, дзе могуць пакінуць інфармацыю пра сябе беларускія грамадскія арганізацыі, якія шукаюць партнёраў у Польшчы, Украіне ці Нямеччыне. Першы выпуск інфармацыйнай рассылкі чакайце ўжо сёння.

Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны